Былы дырэктар Купалаўскага тэатра і сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павал Латушка пракаментаваў апошнія падзеі вакол тэатра.
«Няма дзяржавы, няма краіны, няма нацыі без сваёй культуры. Як казаў Максім Гарэцкі, тэатр — храм нацыянальнага адраджэння.
Звальненне акцёраў і супрацоўнікаў Купалаўскага — гэта не параза народа, не параза нацыі, гэта параза тых, хто не ўмее слухаць, не ўмее чуць.
Можна прымусіць маўчаць, але спыніць думкі — немагчыма.
Гэта нібы спроба паставіць на калені Беларускую культуру.
Грамадзянскі ўчынак Купалаўцаў дэманструе годнасць беларускага народа і кажа, што гонар быць беларусам - найвялікшая каштоўнасць.
Купалаўцы не здрадзілі традыцыям, не здрадзілі сумленню.
Звяртаюся да ўсёй беларускай грамадскасці: давайце разам скажам на ўсю Беларусь, на ўвесь свет: Мы — Купалаўцы! І мы абавязкова вернемся!» — сказаў ён.





