Фота з фэйсбука
Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання журналіста Арцёма Лявы. Пасля асвятлення акцыі на плошчы Незалежнасці журналіст дайшоў да сваёй машыны на вуліцы Камсамольскай, паведамляе БАЖ.
Праз некалькі хвілін машыну заблакаваў мікрааўтобус сілавікоў.
Арцёма затрымалі, разам з машынай даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Рыліся ў машыне, залезлі ў тэлефон. Усю ноч Арцёма пратрымалі ў міліцыі, родным адмаўляліся паведаміць, што журналіст там.
А 7 раніцы Арцёма вызвалілі без складання пратаколаў. На развітанне спыталі: «Ну Вы ж да нас прэтэнзій не маеце?»





