26 жніўня ў Гомелі судзілі затрыманых напярэдадні вечарам за акцыю пратэсту. Міліцыя затрымала мінімум траіх, да суда яны былі ў ізалятары часовага ўтрымання, піша Радыё Свабода.

Увечары 25 жніўня, сярод іншых, затрымалі актывіста АГП Уладзіміра Няпомняшчых, які збіраў подпісы за вылучэнне кандыдатам на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах, а таксама быў назіральнікам на адным з выбарчых участкаў. Як паведаміў Свабодзе праваабаронца Васіль Палякоў, у сераду суд пастанавіў пакараць Няпомняшчых за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі штрафам 810 рублёў.

«Уладзімер выслухаў рашэнне суда і пайшоў у аўтамабіль канвойных забраць свае рэчы. І адтуль не вярнуўся. Пазней ад яго жонкі мне стала вядома, што, нягледзячы на рашэнне пра штраф, Уладзіміра зноў завезлі ў ізалятар часовага ўтрымання», — кажа Палякоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна