СК

СК

Здарэнне адбылося 24 жніўня, дзіця патанула ў штучным вадаёме каля дома, паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале.

23 жніўня дзіця было ў бабулі, жанчына 24 жніўня паехала ў Брэст, пакінуўшы ўнука са сваёй 16-гадовай дачкой.

Калі хлопчык гуляў у двары, дзяўчына знаходзілася ў доме. Выйшаўшы ў двор, дзяўчына выявіла малога ў вадаёме без прыкмет жыцця, выклікала хуткую.

Медыкі канстатавалі смерць дзіцяці. Праводзіцца экспертыза.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?