Фота з фэйсбука Купалаўскага
За Паўлам Латушкам адбываецца сачэнне.
«Каля дома мяне сустрэла наружка, джылі 0932 EI-2. У чорных масках», паведаміў Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале.
Латушка дадаў, што ў дадзены момант знаходзіцца каля офіса Аб'яднанага штаба: «Заблакаваны ўваход на Харужай 25/1 з унутранага двара супрацоўнікамі ў масках. Не выключаю затрыманне»!
Пазней ён дадаў, што наружка з'ехала, як толькі зайшоў у будынак. «Разглядаю гэта як чарговы факт псіхалагічнага ціску»
Латушка — экс-дырэктар Купалаўскага тэатра і экс-міністр культуры, з'яўляецца членам прэзідыума Каардынацыйнай рады.





