Галоўнай тэмай нарады стала сітуацыя, якая склалася на найбуйнейшых прадпрыемствах Мінпрама, піша БелТА.
«Мы ўдакладнім, чым яны жывуць і, самае галоўнае, якой мы бачым перспектыву на гэтых прадпрыемствах», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён нагадаў, што некалькі дзён таму прыняў з дакладам першага віцэ-прэм'ера і міністра фінансаў. На сустрэчы з імі было прааналізавана становішча спраў у крэдытна-фінансавай сістэме, разгледжаны пытанні напаўняльнасці бюджэту.
«Усе выдатна разумеюць: чым больш эфектыўна праца прамысловых прадпрыемстваў, тым больш сродкаў паступіць у бюджэт. А значыць, дзяржава зможа прафінансаваць сацыяльныя праграмы ў большым аб'ёме. У сувязі з гэтым стабільная праца прамысловасці — нарожны камень эканомікі краіны», — падкрэсліў Лукашэнка.





