Марыя Калеснікава прыехала на допыт па крымінальнай справе ў Следчы камітэт. Сказала, што ідзе на допыт цалкам спакойна, піша Tut.by.

— Бадзёрая, аптымістычная, усё ў парадку. Усім жадаем не здавацца і трымацца.

Яна лічыць, што крымінальная справа супраць Каардынацыйнай рады — інструмент ціску на грамадзянскую супольнасць. Тым не менш, за апошнія суткі да Рады далучылася яшчэ тысяча чалавек, цяпер у ім дзве тысячы членаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?