Сёння кіраўнікі дыпламатычных місій ЕС і краін ЕС мелі магчымасць абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Еўрапейскі саюз ўважліва сочыць за развіццём падзей у Беларусі напярэдадні і пасля выбараў. ЕС неаднаразова заклікаў улады Беларусі да пошуку адэкватных рашэнняў з дапамогай спынення гвалту і вядзення сапраўднага і шырокага нацыянальнага дыялогу. Менавіта з улікам гэтых абставінаў кіраўнікі дыпламатычных місій ЕС у Мінску папрасілі аб сустрэчы з Уладзімірам Макеем, на якую ён ласкава пагадзіўся.

Дыпламаты ЕС падкрэслілі, што толькі мірны і дэмакратычны працэс ва ўмовах незалежнасці і свабоды СМІ і моцнай грамадзянскай супольнасці дапаможа адшукаць устойлівыя пастановы. Кіраўнікі місій таксама выказалі захапленне мужнасцю, з якой грамадзяне Беларусі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і для абароны свайго права на свабоду і дэмакратычнае прадстаўніцтва. Беларусы заклікаюць свае ўлады да адкрытага дыялогу аб будучыні сваёй краіны.

У гэтым кантэксце еўрапейскія дыпламаты паказалі на недапушчальнасць пераследу членаў Каардынацыйнай рады на прадстаўленых уладамі падставах. На сённяшняй сустрэчы дыпламаты ЕС нагадалі аб раней накіраваных просьбах дазволіць наведванне імі следчых ізалятараў і шэрагу грамадзян Беларусі, якіх паслы ЕС, якія працуюць у Менску, лічаць арыштаванымі выключна па палітычных матывах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?