Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Павел знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня. Ён быў затрыманы пасля пікета на Камароўцы. Паводле адміністрацыйных пратаколаў адседзеў 75 сутак на Акрэсціна (па 15 сутак за розныя акцыі — удзел і заклік да ўдзелу).

21 жніўня ён павінен быў выйсці на свабоду, але стала вядома, што супраць яго заведзена крымінальная справа. Севярынца перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Днямі даслаў жонцы Вользе ліст:

«Гэта ж словамі немагчыма апісаць, якое шчасце))) Верыце, я яго ўжо сто разоў перачытала. Піша, што згаліў сваю шыкоўную бараду і пагаліўся налыса. Яму аддалі кнігі і газеты з перадач на Акрэсціна. Шмат піша. Моліцца. Вось думаю, калі ў каго непаразуменні ці клопаты ў сям'і, то ў мяне ёсць рэцэпт. Проста ўявіце, што ваша каханне на ўсё лета пасадзілі ў карцар, а пасля ў апошні дзень перад вызваленнем забралі на нявызначаны тэрмін — усе праблемы як рукой здымае. Але, каб вы не думалі — адчуванне, што ўсё будзе добра, мяне не пакідае», — напісала Вольга ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0