Сёння затрымалі актывістку Святлану Кароль. Як паведаміла «Моцным Навінам» Святлана, па яе ў вёску прыехала міліцыя, пасля чаго яе адвезлі ў РАУС Чыгуначнага раёна.
Як пазней паведаміла яе дачка Дар'я, у аддзяленні Святлане стала дрэнна і яе шпіталізавалі ў інфекцыйную бальніцу.
«Ёй да гэтага было дрэнна, а ў РАУС стала яшчэ горш, паднялася тэмпература», — распавяла Дар'я.
Заўтра павінен адбыцца суд.
Святлана Кароль з'яўляецца членам Гомельскай Каардынацыйнай рады, якая пачала працу пасля прэзідэнцкіх выбараў.





