Тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым адбылася 27 жніўня, піша БелТА.
Бакі абмяняліся думкамі наконт бягучага развіцця сітуацыі ў Беларусі, звярнуўшы асаблівую ўвагу на недапушчальнасць знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы. Кіраўнікі МЗС таксама дамовіліся адносна будучых двухбаковых кантактаў.





