У Беларусь кампанія афіцыйна прыйшла ўсяго некалькі месяцаў таму, і з улікам асаблівасцяў нашага рынку было вырашана падтрымаць тых, хто абраў (ці хоча выбраць) стыль realme, фінансава. Гэта значыць, што на працягу месяца самыя папулярныя смартфоны брэнда можна будзе купіць з глабальнай зніжкай!

Наперад, за фестывальнымі цэнамі!

549 рублёў (зніжка — 100 рублёў!) — спецыяльная цана для смартфона realme 6 (4ГБ + 128 ГБ) з 6,5 цалевым 90-герцавым экранам, 64-мегапіксельнай квадракамерай і хуткай, 30 Вт, зарадкай. Пры куплі смартфона ў растэрміноўку на 12 месяцаў яго кошт складзе 599 рублёў.

299 рублёў — спецыяльная цана для смартфона realme C3 (3ГБ+32 ГБ), абсталяванага звышмагутным акумулятарам ёмістасцю 5000 мАг. Магчымая купля ў растэрміноўку на 6 месяцаў.

Афіцыйныя смартфоны realme можна набыць у крамах і інтэрнэт-крамах сетак «5 элемент», «На связи», «Связной», «Евросеть», «Электросила», «Алло», а таксама ў салонах мабільнага аператара «Лайф».

У вас ёсць як мінімум пяць прычын стаць фанатам realme і ўзяць удзел у realme «Фан фэст»:

  • Па-першае, смартфоны realme адрозніваюцца высокай прадукцыйнасцю — адной з найлепшых у сваіх класах.
  • Па-другое, тэлефоны сапраўды якасныя! Паводле даследавання CMR Mobile Consumer Insight (MICI), праведзенага ў верасні 2019 года, у realme самае нізкае вяртанне смартфонаў сярод найбуйнейшых вытворцаў — усяго 1,7%!
  • Па-трэцяе (але гэта магло быць і па-першае), смартфоны маюць унікальны дызайн. Да распрацоўкі стылю прыклаў руку вядомы японскі прамысловы дызайнер Наота Фукусава. Стыльна, модна, маладзёжна — гэта менавіта пра realme.
  • Па-чацвёртае, смартфоны (нават танныя!) абсталяваны выдатнымі камерамі, якія дазваляюць захаваць усё што заўгодна ў найлепшай якасці. А наяўнасць добрай фотакамеры сёння проста маст хэв для смартфона.
  • І, нарэшце, па-пятае, цана. Даступная і адэкватная. Асабліва ў рамках фестывалю.

Тэхналагічны брэнд realme быў заснаваны ў траўні 2018 года. У цяперашні час кампанія выйшла на 59 рынкаў на 5 кантынентах. realme ўжо ўваходзіць у ТОП-5 вядучых брэндаў у Індыі, Інданезіі, Егіпце, Тайландзе і Украіне. Мэта кампаніі — на працягу трох гадоў выйсці на паказчык продажаў у 100 мільёнаў апаратаў у год. У 2020 годзе плануецца рэалізаваць 50 мільёнаў апаратаў — у два разы больш, чым годам раней.

На рынак Беларусі кампанія афіцыйна выйшла ў сакавіку 2020 года. Афіцыйным дыстрыбутарам брэнда realme ў Беларусі стала кампанія «Трайдэксбелплюс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0