Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў у Оршы, пракаментаваў сваё прыняцце першай прэзідэнцкай прысягі пад бел-чырвона-белым сцягам, перадае БелТА.
«Мяне за гэта не трэба крытыкаваць. Разумны чалавек скажа: прэзідэнт законапаслухмяны. Тады быў такі сцяг, вызначаны Вярхоўным Саветам (мы не галасавалі за гэтую сімволіку, але большасцю яна была прынятая пад ціскам нашых нацыяналістычных дэпутатаў), — сказаў Лукашэнка. — Ніякай канспіралогіі. Інакш я тады зрабіць не мог, я павінен быў быць прэзідэнтам для ўсіх, і законапаслухмяным. Я так і рабіў».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за цяперашнюю дзяржаўную сімволіку на рэфэрэндуме прагаласавала большасць грамадзян, і ён з задавальненьнем выкарыстоўвае яе.
«Народ выказаўся за гэтую сімволіку. А гэты сцяг, вы ж бачыце: партрэты Адольфа Гітлера і вакол вісяць бел-чырвона-белыя сцягі».





