У рэдакцыю mogilev.online звярнулася адразу некалькі чытачоў, паведаміўшы, што ў іх скрынях пачалі з'яўляцца ўлёткі з гучным загалоўкам «Не дай перапісаць гісторыю».

Сутнасць іх наступная: «Уся гісторыя бел-чырвона-белага сцяга — гэта здрада, падлізванне перад кайзерам / палякамі / Гітлерам / Штатамі, разруха і галеча. Ён не з'яўляецца нацыянальным, не з'яўляецца гістарычным. Гэта сімвал пэўнай радыкальнай палітычнай групы ў Беларусі».

Стваральнікі гэтых улётак з «Белай Русі», мабыць, вырашылі проста зрабіць выбарачнае капіраванне матэрыялу з сайта «Друзья — сябры» (пазіцыянуецца як супольнасць беларускіх і расійскіх журналістаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0