Старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар параіў апазіцыі «ўзяць сябе ў рукі». Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю расійскім прапагандыстам з «Рашы тудэй».
Журналіст спытаў у Віктара Лукашэнкі, што ён сказаў ідэалагічным супернікам.
«Я б не сказаў, што яны супернікі, можа быць, нейкія апаненты. Вы ведаеце, трэба ўзяць сябе ў рукі, паразважаць добра, падумаць і прыйсці да правільнай думкі», — сказаў ён.





