Terra Group
Вечарам невядомымі быў затрыманы каардынатар штаба Віктара Бабарыкі, член Каардынацыйнай рады Віталь Крыўко. Пра гэта паведамілі ў штабе.
Паводле інфармацыі штаба, машына, у якой ехаў Крыўко, нібыта падрапала аўто, якое рухалася побач. Кіроўцы спыніліся. У гэты час пад'ехаў аўтобус, з яго выйшлі невядомыя і звезлі Віталя.
Цяпер яго месцазнаходжанне высвятляе адвакат.





