Мікалай Лукашэнка забраў дакументы з Ліцэя БДУ. Супрацоўнікі навучальнай установы пацвердзілі гэта «Еўрарадыё» на ўмовах ананімнасці.

У афіцыйным каментары дырэктар Ліцэя БДУ Ігар Варакса не пацвердзіў і не абверг нам гэтую інфармацыю.

«Мы не каментавалі, калі пайшла інфармацыя, што Мікалай Лукашэнка нібыта збіраецца ў нас вучыцца. Адпаведна, і цяпер няма сэнсу ў каментаванні. У Ліцэй ён паступаў, дакументы прыносіў. А што адбывалася далей — толькі ў асабістым кабінеце вядома тым, хто паступаў. 

Мы ніякія вынікі [іспытаў] не публікуем. У нас паступала 1739 чалавек, і мы не распавядаем ні пра каго».

Улетку, калі скончылася ўступная кампанія ў Ліцэй, з'явілася інфармацыя, што туды паступіў малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі. Ён абраў клас біялагічнага профілю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0