Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэне Фазэль лічыць, што рана рабіць высновы аб магчымым пераносе ЧС-2021, піша ТАСС.

Чэмпіянат свету павінен прайсці ў Рызе і Мінску з 21 мая да 6 чэрвеня 2021 года. «У нас ёсць свая місія, мы — спорт і не займаемся палітыкай. Спорт аб'ядноўвае людзей, у 2014 годзе ў Мінску прайшоў вельмі добры чэмпіянат свету. Мы сочым за сітуацыяй, пакуль вельмі рана рабіць нейкія высновы», — адзначыў Фазэль.

Раней прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш пасля пазачарговага пасяджэння ўрада заявіў, што Рэспубліка пачне перамовы з IIHF аб магчымасці правядзення турніру сумесна з іншай краінай у сувязі з напружанай палітычнай сітуацыяй у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Прэм'ер падкрэсліў, што калі IIHF не ўхваліць пазіцыю Латвіі і сітуацыя ў Беларусі не зменіцца, урад можа прыняць рашэнне аб немагчымасці арганізаваць турнір.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0