31 жніўня суд Янаўскага раёна Брэсцкай вобласці разгледзеў справу Святланы Воўчак — выкладчыцы БДУ, якая ўдзельнічала ў стварэнні страйкавага камітэта ва ўніверсітэце. Ёй далі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, яе мужу Міхаілу — столькі ж, піша Tut.by.

19 жніўня студэнты і выкладчыкі збіралі подпісы пад петыцыяй у адрас рэктара БДУ Андрэй Караля. Фота: Дзмітрый Брушко, Tut.by.

19 жніўня студэнты і выкладчыкі збіралі подпісы пад петыцыяй у адрас рэктара БДУ Андрэй Караля. Фота: Дзмітрый Брушко, Tut.by.

Святлану Воўчак і яе мужа Міхаіла затрымалі ўвечары 28 жніўня ў вёсцы Застружжа Янаўскага раёна.

Абаіх судзілі па артыкуле 23.34. Як вынік — суд вынес рашэнне даць кожнаму па 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведаміла Вольга, сястра Міхаіла. Акрамя гэтага, у іх канфіскавалі частку тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?