АМАП разагнаў мірную акцыю каля медуніверсітэта ў Гродне каля 18.30. Гарадзенцы сабраліся ў 20.00 каля Фарнага касцёла, каб памаліцца за Тадэвуша Кандрусевіча. Святар падкрэсліў, што акцыя не палітычная, піша Hrodna.life.

Каля 18.00 30 чалавек сабраліся на мірную акцыю каля медуніверсітэта ў Гродне. Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі іх аб незаконным сходзе. Каля 18.40 людзей разагнаў АМАП. Відавочцы паведамляюць, што былі затрыманні.

У 20.00 каля 70 чалавек сабраліся ў Гродне, каб памаліцца за Тадэвуша Кандрусевіча, якога без тлумачэння не прапусцілі ў Беларусь. Да іх выйшаў святар. Ён падкрэсліў, што акцыя не палітычная. За прысутнымі назіралі два супрацоўнікі міліцыі ў машыне непадалёк. Каля 20.30 людзі разышліся. Затрыманняў не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?