Марыя Калеснікава і члены штаба Віктара Бабарыкі аб'явілі аб стварэнні палітычнай партыі «Разам». Адпаведная інфармацыя з'явілася ў відэазвароце Віктара Бабарыкі, які быў запісаны яшчэ да яго арышту.
«Мы разумеем, што прыйшоў час аб'явіць аб працягу нашай барацьбы, але ўжо з наяўнасцю нейкай арганізацыйнай формы, у якую мы маглі б аб'яднаць усіх прыхільнікаў», — кажа ў відэазвароце Віктар Бабарыка.
Потым у відэа ўзяла слова Марыя Калеснікава. Яна паведаміла, што ў найбліжэйшы час будуць пададзены дакументы на рэгістрацыю. Палітычная партыя будзе называцца «Разам».