У Крамлі лічаць, што ў Беларусі няма палітычных зняволеных, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Мы не гатовыя прызнаць у цэлым, у прынцыпе наяўнасць палітвязняў у Беларусі», — сказаў ён журналістам, адказваючы на адпаведнае пытанне.

У Пяскова таксама пацікавіліся, ці гатовы Уладзімір Пуцін салідарызавацца з заклікам з боку кіраўніцтва шэрагу заходніх краін і міжнародных арганізацый вызваліць палітычных зняволеных у Беларусі.

«Тут нельга рабіць нейкае абагульненне. Мы не згодныя з такой трактоўкай. Трэба разглядаць кожны асобны выпадак, і вешаць цэтлікі або рабіць абагульненні мы лічым няправільным», — адказаў прэс-сакратар Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0