Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што на далейшыя падзеі ў Расіі ў значнай ступені будзе ўплываць тое, як вырашыцца поствыбарная сітуацыя ў Беларусі. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю расійскім прапагандыстам.

Лукашэнка лічыць, што Расія таксама можа сутыкнуцца з праблемай негатыўнага ўплыву на грамадства з боку Telegram-каналаў. «Усё гэта глабалізавана і інтэрнацыяналізавана. Калі вы думаеце, што багатая Расія з гэтым справіцца, памыляецеся. Я размаўляў са многімі прэзідэнтамі, са сваім старэйшым сябрам (старэйшым братам, як я яго называю) Пуціным, я яго папярэдзіў: гэтаму процістаяць нельга», — расказаў Лукашэнка.

«Таму вы не расслабляйцеся. У вас таксама хутка пэўныя палітычныя падзеі. А можа быць і на роўным месцы. Ведаеце, мы да чаго прыйшлі разам з расійскім істэблішментам і кіраўніцтвам? Калі сёння Беларусь рухне, наступнай будзе Расія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0