Мінск прадставіў АБСЕ і Маскве свой варыянт урэгулявання крызісу, даведаўся РБК. Ён уключае ў сябе правядзенне канстытуцыйнай рэформы да 2022 года, паслабленне ўлады прэзідэнта на карысць урада і парламента і паўторныя выбары прэзідэнта і парламента пасля прыняцця паправак у Асноўны закон.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

28 жніўня ў Вене на спецыяльным пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ, прысвечаным сітуацыі ў Беларусі, прадстаўнік Мінска Андрэй Лазавік заявіў, што канстытуцыйная рэформа ў краіне будзе праведзена да 2022 годзе. Пра гэта РБК распавялі два суразмоўцы, якія бачылі тэкст заявы. Гэта, адзначыў прадстаўнік Беларусі, які выступаў перад саветам АБСЕ, адзіны спосаб правесці новыя выбары да заканчэння пяцігадовага тэрміну дзеючага прэзідэнта. Ён таксама растлумачыў, што ўлады краіны не збіраюцца ўступаць у перамовы з апазіцыяй, таму што гэта прадугледжвае дыялог аб перадачы ўлады. Па гэтай жа прычыне Мінск адхіліў усе прапановы аб пасярэдніцтве — улада ў краіне стабільная, запэўніў прадстаўнік Беларусі.

Андрэй Лазавік таксама раскрыў падрабязнасці маючай адбыцца канстытуцыйнай рэформы: працэс будзе праходзіць у фармаце нацыянальнага дыялогу, будзе забяспечана лібералізацыя палітычнай сістэмы, частка паўнамоцтваў прэзідэнта перададзена парламенту. Акрамя таго, распавёў ён, будзе зменена і партыйная сістэма — роля партый падвысіцца, будуць унесены змены ў выбарчае заканадаўства. Усе змены будуць прынятыя на рэферэндуме, адзначыў ён.

Па словах крыніц РБК, тэма датэрміновых выбараў прэзідэнта і парламента да 2022 года гучала і на перамовах кіраўнікоў МЗС Расіі і Беларусі Сяргея Лаўрова і Уладзіміра Макея ў Маскве 3 верасня. Апошні сказаў расійскаму калегу, што такім чынам улады збіраюцца выйсці з палітычнага крызісу ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0