Генеральная пракуратура мае намер у найбліжэйшы час узмацніць работу па прафілактыцы любых праяў, звязаных з парушэннем грамадскага парадку. Пра гэта заявіў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед, якога сёння прадставіў калектыву кіраўнік дзяржавы, перадае БЕЛТА.

У якасці асноўнай задачы для Генеральнай пракуратуры Андрэй Швед бачыць захаванне незалежнасці і суверэнітэту краіны. На гэтым рабіў акцэнт і прэзідэнт, прадстаўляючы новага кіраўніка.

«І пракуроры тут павінны сказаць і скажуць сваё важкае слова, — запэўніў генпракурор. — Павінна быць гарантавана бяспека на нашых вуліцах, парадак. Любыя праявы гвалту, экстрэмізму, парушэнні грамадскага парадку павiнны спыняцца на карані».

«Пракурорамі ў найбліжэйшы час будзе ўзмоцнена праца па прафілактыцы любых праяў, звязаных з парушэннем грамадскага парадку. Мы мабілізуем і прымусім усіх, хто абавязаны займацца гэтымі пытаннямі: усе дзяржаўныя органы, усіх службовых асобаў — адзіным фронтам забяспечыць нашай краіне спакой і правапарадак», — падкрэсліў Андрэй Швед.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0