Ніна Багінская. Фота Надзеі Бужан

Ніна Багінская. Фота Надзеі Бужан

Проста паражае, як смела Ніна Багінская размаўляе з сілавікамі на акцыях, спрабуючы абараніць ад іх мірных дэманстрантаў. У спецвыпуску «Тока» мы спыталі ў яе, ці адчувае яна ў моманты такога супрацьстаяння страх. 

— Вам бывае страшна? 

— А чаго мне іх баяцца? Мне бывае толькі непрыемна і жахліва, што яны робяць гадасці, што яны робяць зло людзям. Як яны могуць! То тут з’яўляецца не страх, а такая абуранасць і жаданне на іх топнуць нагою, крыкнуць, саромець, палаяцца на іх: як вам не сорамна, вы падонкі, вы злодзеі, вы акупанты. Вось гэта ёсць. Хаця я лічу, што лаяцца нядобра, але гэта ўжо таксама наша абарона. Як чалавек можа свой гонар абараніць, калі пры ім нахабна пачынаюць гадасці рабіць? Так і скажаш. Вось і я так. А чаго мне іх баяцца? Урэшце я таксама ім падкрэсліваю: я на сваёй зямлі, і я тут буду панаваць, а не вы, акупанты, якія сюды прасунуліся са сваёй моваю, чужынскаю, падкрэсліваю гэта. Бо я лічу, што ўсе мы, людзі, павінны быць нацыяналістамі. А нацыяналізм — гэта добра. Гэта калі чалавек паважае сваю мову і культуру. Але я не нацыстка, я не пагарджаю і чужой мовай і культурай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0