Пра гэта падчас брыфінгу распавёў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Уладзімір Лебедзь, піша БелТА.
Камунальным службам штодня даводзіцца знішчаць каля 100 кв. м. надпісаў. «Але трэба разумець, што ў гэтым выпадку трэба зафарбоўваць цалкам фасад, гэта значыць сума павялічваецца, расход фарбы ўзрастае. А элементы інфраструктуры (святлафоры, знакі) не зафарбоўваюцца, іх трэба замяняць», — адзначыў прадстаўнік Мінгарвыканкама.
У сярэднім на «незапланаваныя работы» штодня кідаюць больш за тысячу работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і больш за 80 адзінак тэхнікі, адзначыў Лебедзь.
На «Плошчы Перамен» у Мінску. Фота Надзеі Бужан.





