Расія плануе прадаставіць Беларусі рублёвы міждзяржаўны крэдыт эквівалентам $500 мільёнаў сёлета і яшчэ адзін такі ж крэдыт у 2021 годзе, распавёў журналістам міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў, перадае РБК.
Акрамя гэтага, Расія ініцыюе вылучэнне Беларусі валютнага крэдыту на $500 млн праз Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) у бягучым годзе, паведаміў Сілуанаў.
Такім чынам, да канца 2020 года Беларусь атрымае $1 млрд ад Расіі наўпрост і ад антыкрызіснага фонду Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Раней на гэтым тыдні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў падчас візіту Лукашэнкі, што Расія «прадаставіць Беларусі ў гэты складаны момант дзяржаўны крэдыт у $1,5 млрд».





