Павел Латушка і Ігар Ляшчэня пазбаўленыя дыпламатычнага рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ў сувязі са «здзяйсненнем учынкаў, якія ганяць дзяржаўную (дыпламатычную) службу». Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 верасня.
Яшчэ адным указам Аляксандр Лукашэнка вызваліў Васіля Марковіча ад пасады пасла Беларусі ў Латвіі і пазбавіў яго дыпламатычнага рангу за «неналежнае выкананне службовых абавязкаў».
Павел Латушка. Фота Надзеі Бужан.





