Урады Літвы і Польшчы падпісалі дэкларацыю, у якой паабяцалі дапамогу «беларусам у іх імкненні жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне», піша Інтэрфакс.
«Мы падтрымліваем імкненне беларусаў жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне, з кіраваннем лідараў, якія б былі абраныя на свабодных і сумленных выбарах», — гаворыцца ў дакуменце, падпісаным у чацвер у Вільні прэм'ерамі дзвюх краін Саўлюсам Сквярнялісам і Матэвушам Маравецкім.
Літва і Польшча заклікалі «як мага хутчэй правесці свабодныя і дэмакратычныя выбары» ў Беларусі.
У дакуменце падкрэсліваецца, што ўрады дзвюх краін таксама зацвердзілі меры падтрымкі беларусам, якія сталі «ахвярамі рэпрэсій і людзям, якім патрабуецца медыцынскае лячэнне або дапамога».
0
0
0
0
0
0