Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Украінка была сярод пацярпелых кліентаў банка, у якіх пасля ператрусу ў чэрвені ў галоўным офісе банка канфіскавалі змесціва дэпазітарных ячэек. Жанчына напісала заявы ў Фрунзенскае РУУС і ДФР дзяржкантролю (пазней ёй адказалі, што перадалі зварот у КДБ), піша TUT.by.

У ліпені яе выклікалі ў КДБ, а ў канцы жніўня ёй вярнулі грошы. Цяпер яна знаходзіцца ва Украіне, ёй прыйшлося спецыяльна прыехаць у Беларусь, каб атрымаць грашовыя сродкі,

— Уся гэтая сітуацыя для мяне было вялікім стрэсам. Але я разумела, што на маім баку праўда, я была гатовая даказаць законнасць атрымання гэтых грошай, я зарабіла гэтыя грошы. І мне няма чаго было губляць, таму пакідала звароты на сайце прэзідэнта, — распавядае жанчына.

Яна кажа, што пытанняў да беларускіх сілавікоў у яе няма.

— Сутыкнулася з прафесійнымі людзьмі (гаворка пра прадстаўнікоў КДБ), у мяне да іх няма пытанняў, калі прыбраць шок і негатыўныя эмоцыі, якія першапачаткова былі, — удакладняе жанчына і дадае, што ёй вярнулі ўсю канфіскаваную суму.

Раней яна разглядала варыянт інвеставаць грошы ў беларускую эканоміку, у тым ліку, магчыма, укласціся ў нерухомасць. Цяпер гэтыя планы, па яе словах, пад пытаннем.

— У мяне ў Беларусі жаніх. Але мы пакуль не ведаем, дзе і як планаваць нашу будучыню.

Нагадаем, раней кіраўнік часовай адміністрацыі Белгазпрамбанка Надзея Ермакова расказала, што заявы з-за ўскрыцця дэпазітарных ячэек напісалі 8 кліентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?