Сёння ў Мінск-Арэне праходзіць жаночы форум «За Беларусь». На яго звозяць з усёй краіны сотні жанчын.
Каля Мінск-Арэны сотні жанчын чакаюць, пакуль іх пусцяць усярэдзіну. Ёсць таксама міліцыя, стаяць таніраваныя бусы, прагульваюцца крэпкія мужчыны ў цывільным з рацыямі, перадае карэспандэнт «Нашай Нівы».
Раней паведамлялася, што форум завершыцца канцэртам, на якім выступяць Мікалай Баскаў, Руслан Аляхно і Аляксандр Саладуха.
0
0
0
0
0
0