12 верасня дзясяткі расійскіх навукоўцаў (у тым ліку шэсць акадэмікаў і пяць членаў-карэспандэнтаў Расійскай акадэміі навук) падтрымалі акцыі пратэстаў у Беларусі. Ім у рэзкай манеры адказаў прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

— Інфармуем вас, што заява цалкам пабудавана на непраўдзівых фактах, атрыманых з электронных СМІ, якія, як вядома, часта паказваюць звесткі зыходзячы са сваіх інтарэсаў — паднесці ўсё аднабакова і «зрабіць з мухі слана».

— У заяве гаворыцца пра здзекі, — адзначаецца ў заяве прэзідыума НАН. — Але ці не з'яўляецца здзекам агрэсіўнае навязванне волі малой часткі вялізнай большасці. Ці не з'яўляецца гвалтам да свайго народа так званая вулічная дэмакратыя, калі натоўп, што дзейнічае па метадычках каляровых рэвалюцый, чыніць беззаконне, правакуе дзеячаў правапарадку і адкрыта заклікае да іншых дзеянняў, накіраваных на звяржэнне законнай улады, знішчэнне эканомікі краіны і заклікае заходнія краіны да дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0