Лукашэнка падкрэслівае, што ён не агрэсар, а вельмі мірны чалавек. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на жаночым форуме «За Беларусь».

«Ведайце, што я не агрэсар, я вельмі мірны чалавек. Я вырас у вёсцы, дзе кожны абараняў адно аднаго, дапамагаў, як мог. Я стараўся ў нашай краіне зрабіць так, каб мы ўсе былі сябрамі, каб мы дапамагалі адно аднаму, каб рупіліся адно пра аднаго. Я быў катэгарычна супраць, каб сёння ў нашы двары ў Мінску прыйшла гэтая бяда. Яны яе хочуць кінуць у нашы кватэры», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0