Фота Надзеі Бужан
Паручыцца за юрыста зняволенага члена прэзідыума Каардынацыйнай рады Максіма Знака прыйшлі дзясяткі адвакатаў. А суд перанеслі.
У судзе Партызанскага раёна Мінска было прызначанае пасяджэнне ў разглядзе скаргі на заключэнне пад варту адваката Максіма Знака, які 9 верасня быў затрыманы ў рамках справы аб «захопе ўлады».
Раптам выявілася, што пасяджэнне без тлумачэння прычын перанеслі з 9:30 на 16:00 у іншы суд — Мінскі гарадскі, піша «Радыё Свабода».





