Bіктар Бабарыка за кратамі ўжо тры месяцы. Фота Надзеі Бужан
Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Юрый Амбразевіч падчас спецыяльных дэбатаў па сітуацыі ў Рэспубліцы абверг заявы аб палітычных вязнях у краіне, піша ТАСС.
«Сцвярджэнне аб наяўнасці ў краіне палітычных вязняў не адпавядае рэальнасці. Ёсць людзі, якія ўзятыя пад варту ў рамках канкрэтных крымінальных спраў у адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам», — сказаў ён у пятніцу.
Паводле праваабаронцаў, у краіне ўжо каля 70 палітвязняў.





