Сёння прайшло лёсаванне плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы.
Нагадаем, што «Шахцёр», мінскае «Дынама» і БАТЭ вылецелі з Лігі Еўропы, а брэсцкае «Дынама» пачынала ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, прайграла ў 3-м раўндзе «Макабі» з Тэль-Авіва і працягне барацьбу ў Лізе Еўропы.
Супернікам Брэста будзе «Лудагорац», нязменны чэмпіён Балгарыі з 2012 года.
Матч пройдзе 1 кастрычніка ў Беларусі.
Пераможца двубою выйдзе ў групавы турнір Лігі Еўропы.





