Сёння святара Уладзіміра Драбышэўскага выклікалі ў РАУС Савецкага раёна. Туды ён прыйшоў з адвакатам, прыхапіўшы з сабой кнігі. У гэты ж дзень яго і судзілі. Як стала вядома «Моцным Навінам», мужчыну далі 10 сутак.

13 жніўня святар Уладзімір Драбышэўскі выйшаў на адзіночны пікет на Савецкай з плакатам «Спынiце гвалт», 7 верасня быў каля ГДУ імя. Ф.Скарыны з плакатам «Гісторыя проста зараз на вуліцах вашых гарадоў», а 11 верасня падтрымаў студэнтаў ГДТУ ім. Сухога, якія сабраліся на ганку ўстановы, абураныя затрыманнем свайго выкладчыка Вадзіма Бельскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0