Кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрапейскага саюза, што працуюць у Мінску, заклікалі улады ў Беларусі дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі міжнароднымі абавязацельствамі і вызваліць усіх, хто зняволены ў Беларусі па палітычных матывах на працягу апошніх некалькіх месяцаў.

«Мы выказваем салідарнасць з усімі палітычнымі вязнямі ў Беларусі — некалькімі дзясяткамі мужчын і жанчын, несправядліва зняволенымі за абарону і адстойванне асноўных свабод і дэмакратыі. Ад сёння кожны з нас будзе мець пры сабе копію спіса палітычных вязняў у Беларусі падчас кожнай сустрэчы з беларускімі дзяржслужачымі. Мы зноў падкрэсліваем, што мірнае і ўстойлівае ўрэгуляванне бягучага крызісу можа быць вынікам толькі ўсёабдымнага нацыянальнага дыялога пры поўным захаванні асноўных правоў і свабод народа Беларусі і поўным забеспячэнні запатрабаваных народам Беларусі дэмакратычных працэдур», — гаворыцца ў заяве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?