Грамадства9

«Татачка, б’юць кожны дзень». У Гомелі ў жніўні затрымалі падлетка, абвінавачваюць у хуліганстве

Мікіта Залатароў

16-гадовага Мікіту Залатарова з Гомля трымаюць у СІЗА, яго арыштавалі дома 11 жніўня. Падлетка абвінавачваюць у хуліганстве па частцы 3-й артыкула 339. Нібыта Мікіта кінуў у бок супрацоўніка міліцыі, які за ім гнаўся, бутэльку меркавана з запальнай сумесьсю, піша «Свабода».

Бацька Міхаіл Лапуноў сказаў «Свабодзе», што сьледзтва ня мае ніякіх доказаў, Мікіта не вінаваты і віны не прызнаў.

«Як мне вядома, там нічога не гарэла, ніхто нічога не падпальваў, нічога ні ў кога ня трапіла. Я нават размаўляў з гэтым міліцыянтам. Пытаю, табе што, у галаву трапілі, ці што? Ён нічога не хацеў казаць. Я магу толькі меркаваць, што было б з маім Мікітам, калі б яго дагналі супрацоўнікі. Калі дапусьціць, што ён уцякаў, як яны кажуць. Мікіта мой наогул нічога ня кажа, ён маўчыць. Я яму даў указаньне, каб без адваката і безь мяне ні з кім ні пра што не гаварыў», — кажа Міхаіл.

Мікіту арыштавалі дома, калі бацька быў на працы. Напярэдадні хлопчык быў на плошчы, дзе праходзіў мітынг, на прыпынку чакаў сябра. Людзі, якія беглі, сказалі яму, каб уцякаў, бо амапаўцы будуць біць. Хлопец пабег з усімі.

«Я ўпэўнены на сто працэнтаў, што Мікіта ні ў чым не вінаваты і што ён нічога ня кідаў. Магчыма, недзе там бегаў, бо тады многа людзей бегала, калі ўсіх пагналі. А што рабіць, у страху вочы вялікія. Пабег, каб не забілі», — кажа бацька.

Мікіта хварэе на эпілепсію, лекуецца зь дзяцінства і апошнія два гады пачаў папраўляцца. З прычыны хваробы ў яго надомнае навучаньне, прыходзяць настаўнікі 54-й школы. Міхаіл Лапуноў кажа, што пасьля затрыманьня сын быў у пастарунку з 10:30 раніцы да 17:30 без адваката, сацыяльнага работніка ці бацькоў.

«Яны маглі на яго ціск аказваць які заўгодна»

Маці Мікіты была каля пастарунку, калі пасьля 17-й гадзіны прыйшлі адвакат і сацыяльны работнік.

«На допыце ён сказаў маці, што яго бʼюць. Яму стала дрэнна, ён пачаў траціць прытомнасьць, пасінеў, пабялеў. Выклікалі хуткую і адвезьлі ў дзіцячую бальніцу, паклалі ў рэанімацыю».

У эпікрызе лекары напісалі, што ў падлетка быў эпілептычны сындром.

«Жонка зь ім у хуткай ехала. Яна мяркуе, што гэта ня прыступ эпілепсіі быў. Бо ён пасінеў, у яго сэрца спынялася. Хутчэй за ўсё, ад таго, што білі па галаве. Пра гэта ён лекарам на хуткай казаў, што білі па галаве, білі ўсюды, сьцягвалі сьцяжкамі, катавалі, патрабавалі пароль ад тэлефона. Урэшце заламалі яму рукі, ногі, а пароль, відаць, адразу не спрацоўваў, бо ў яго бралі адбіткі пальцаў і пальцы былі брудныя, відаць, сканэр не адразу спрацаваў».

Разам зь Мікітам затрымалі і яго 18-гадовага брата Ўладзя, потым вызвалілі. Ён расказаў, што калі сядзеў на калідоры, то чуў Мікітавы крыкі.

«Білі пераважна па патыліцы, каб ня бачна было»

Бацькам не дазволілі зайсьці ў палату рэанімацыі, якую ахоўвала некалькі супрацоўнікаў. Міхаіл Лапуноў прасіў лекараў зьняць пабоі, але яны сказалі, што ў іх няма для гэтага спэцыяліста і, маўляў, гематом у хлопца няма. Тады Міхаіл зьвярнуўся ў пракуратуру і Сьледчы камітэт.

«Але, замест таго каб у нечым разьбірацца, яны на наступны дзень забралі Мікіту з рэанімацыі і завезьлі ў ІЧУ. Мяне выклікалі на сьледчыя дзеяньні. Атрымалася, што я змог зь ім пагутарыць, мы былі ў адным памяшканьні. Я яго пераапранаў. Ён мне галаву на плячо паклаў і кажа: «Татачка, бʼюць кожны дзень». Вось гэты, кажа, які за сталом сядзіць, біў. Казаў, што білі пераважна па патыліцы, каб ня бачна было. Білі ў КПЗ. У ІЧУ».

Міхаіл мяркуе, што сына выдалі з бальніцы пад ціскам, бо з рэанімацыі на наступны дзень нікога не адпускаюць.

«Яго адмыслова адтуль прыбралі, каб да яго нельга было дабрацца, нельга было зьняць пабоі. Яго нават нармальна не агледзелі, накіравалі ў ІЧУ. У бальніцы далі эпікрыз, хоць там нічога толкам не напісана», — расказвае бацька.

Міхаіл кажа, што пераапрануў сына перад апазнаньнем супрацоўнікам міліцыі. А супрацоўнік сказаў, што Мікіту пазнаў па красоўках і адзеньні.

Мікіту 10 дзён трымалі ў ІЧУ, а цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №3 Гомля. Бацькам да суду адмовілі ў спатканьнях. Перадачы прымаюць, хоць не дазволілі карыстацца дасланымі грашыма, з камэры забралі тэлевізар. Ад Мікіты бацькі атрымалі тры лісты. Міхаіл хвалюецца, што пабоі і псыхалягічны ціск маглі паўплываць на здароўе сына.

«Адзін раз скардзіўся, што яму было дрэнна і сукамэрнікі выклікалі лекара, чакалі яго доўга. Перадалі яму лекі, спачатку не хацелі браць, але ўзялі. Потым казалі, што ў іх ёсьць, абяцалі, што будуць даваць. Ня ведаю, праўда гэта ці не, бо спатканьняў не даюць», — кажа Міхаіл.

26 жніўня пасьля публікацый у мясцовых СМІ УУС Гомельскага аблвыканкаму паведамляла, што, паводле інфармацыі УСК па Гомельскай вобласьці, Мікіта зьяўляецца адным з падазраваных па крымінальнай справе аб асабліва злосным хуліганстве.

«Папярэдне ўстаноўлена, што 10 жніўня прыкладна ў 23 гадзіны 20 хвілін з боку групы грамадзян, якія знаходзіліся каля дому №51 па праспэкце Леніна, у бок супрацоўнікаў міліцыі была кінутая бутэлька з вадкасьцю з характэрным пахам бэнзіну». Расьсьледаваньне крымінальнай справы працягваецца.

Таксама праводзіцца праверка па заяве бацькі, які мяркуе, што сына зьбілі. «Усім фактам будзе дадзена прававая ацэнка», — паведамляла міліцыя.

Паводле Міхаіла Лапунова, нядаўна са Сьледчага камітэту прыйшоў ліст, што тэрмін гэтай праверкі 17 верасьня працягнуты да двух месяцаў.

Каментары9

«Дзюна: частка другая» — блакбастар, ідэальны да скрыгату ў зубах2

Хто забіў Францішка Аляхновіча. Адкрыты новыя факты9

Ала Пугачова апублікавала пост пасля смерці Навальнага20

«Праціраю дзвярную ручку, бо яе могуць намазаць атрутаю». Пагаварылі з гомельскім псіхолагам, кватэру якой разграмілі сілавікі17

«З 3 па 6 клас насіў заплечнік аднакласніцы». Гісторыі людзей, у якіх ніколі не было сур’ёзных адносін9

МУС заявіла пра першую справу за адмаўленне генацыду беларускага народа12

Другі год запар на «Песні года Беларусі» перамагла нявестка Лукашэнкі25

«У памежнікаў маглі ўзнікнуць да мяне пытанні». Як беларусы абыходнымі шляхамі атрымліваюць польскі шэнген12

102-гадовая жанчына ўспомніла пра гады вайны, ды не ўлічыла ідэалогіі. Яе паправіў 74-гадовы камуніст15

Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі5

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Удава Рыгора Барадуліна апублікавала нязвыклыя ўспаміны пра яго7

Як прапагандыст Ігар Тур стаў любімчыкам Лукашэнкі і колькі зарабіў у 2020-м15

«Я, калі закрываю працоўны ноўт у пятніцу ўвечары». Найлепшыя твіты тыдня4

Мужчыну, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»11

Учора СМІ паведамлялі пра затрыманне былога кіраўніка Брэста. Але насамрэч ён на волі4

На факультэтах БДУ стварылі камісіі, якія ўзялі пад кантроль кадравыя пытанні

«Завербаваць Клімовіча. Каб сачыць за ім — завербаваць Грабінскага. Каб сачыць за Грабінскім — завербаваць Сергіевіча»: як НКВД хацеў паставіць заходнебеларускую інтэлігенцыю на калені4

Лізу, што памерла ўчора ў Варшаве, пахаваюць у польскай сталіцы4

Гісторыя чатырох жанчын, якія перажылі ГУЛАГ і паўстанне ў лагеры5

Самы актыўны даносчык Бамбіза на выбарах заняў апошняе месца з усяго Мінска — яму намалявалі 1,999%4

Усе навіны →
Усе навіны

Расія забараніла палёты самалётаў A-50 каля Украіны — брытанская разведка3

Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўным ордэнам Івана Кубракова24

Памёр скульптар Ігар Голубеў

Аргенціна аддала Украіне верталёты, якія атрымала ад Расіі9

У Расіі выдалілі спасылкі на трэк Васі Абломава, прысвечаны Навальнаму6

У нядзелю надвор'е будзе яшчэ нішто сабе, а ў панядзелак пахаладае3

Лаўроў прыгразіў Пашыняну: Заявы Ерэвана прымушаюць Расію задумацца пра свае практычныя крокі7

Польскі Кангрэс жанчын звярнуўся да палітыкаў пасля смерці згвалтаванай беларускі13

У Грузіі затрымалі 10 чалавек за распаўсюд наркотыкаў. Сярод іх — грамадзяне Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце затрымлівалі і экс-мэра Рагачука, і губернатара Шулейку

Галоўнае

Франак Вячорка: Пратасевіч зламаны, ён пад кантролем і не можа выехаць з Беларусі

Дзе цяпер героі мемнага відэа БРСМ пра выбары-дурыбары?10

«У нас свае традыцыі выбараў, якія спрабавалі вытручваць, досвед з часоў Полацкага княства» — ЦВК2

«Парабала Лукашэнкі»: гэты артыкул расійскага Forbes Крэмль прымусіў выдаліць. Пераказваем яго змест43

Як прапагандыст Ігар Тур стаў любімчыкам Лукашэнкі і колькі зарабіў у 2020-м15

«Я, калі закрываю працоўны ноўт у пятніцу ўвечары». Найлепшыя твіты тыдня4

Жывая легенда Мінска: што чуваць у жанчыны, якая шмат год спявае пра Ісуса?16

Мужчыну, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»11

На мяжы з Літвой пасля закрыцця двух памежных пераходаў сабраліся вялікія чэргі4

«Больш за паўтара метра ніхто не атрымліваў»1

Учора СМІ паведамлялі пра затрыманне былога кіраўніка Брэста. Але насамрэч ён на волі4

На факультэтах БДУ стварылі камісіі, якія ўзялі пад кантроль кадравыя пытанні

Работнік Мазырскага НПЗ забіў сябе праз праблемы на працы1

Арганізатары выбараў фактычна прызналіся ў фальсіфікацыях у Мінску. Сачыце за рукамі12

Айцішнік з Курска спрабуе зарабіць на беларусах, прадаючы ім «мёртвыя» вакансіі4

«Завербаваць Клімовіча. Каб сачыць за ім — завербаваць Грабінскага. Каб сачыць за Грабінскім — завербаваць Сергіевіча»: як НКВД хацеў паставіць заходнебеларускую інтэлігенцыю на калені4

Усе навіны →