Гандбольны клуб «Віцязь» адхілілі ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі, паведамляе сайт федэрацыі.

Нагадаем, «Віцязь» учора адмовіўся выходзіць на матч супраць «Машэкі» праз затрыманне баскетбалісткі Алены Леўчанка. У клубе патлумачылі, што арышт Леўчанка яны лічаць незаконным і пратэстуюць супраць ціску на грамадзян Беларусі.

Камандзе было залічана тэхнічнае паражэнне. Рэгламент чэмпіянату Беларусі прадугледжвае зняцце каманды з турніру за няяўку на матч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0