Сяргей Ціханоўскі напісаў гродзенцы, якая вядзе з ім перапіску. У ім ён падзякаваў за верш, перадаў прывітанне краме з нацыянальнай сімволікай «Адметнасць» і ўсім гродзенцам. А таксама паабяцаў адсвяткаваць перамогу з імі, піша Hrodna.life.

«Ребятам из «Адметнасці», художнику и всему Гродно от меня передавайте привет! Приеду как смогу! Буду рад отпраздновать с вами победу! Верым! Можам! Абавязкова пераможам!» — напісаў Сяргей Ціханоўскі.

Ліст датаваны 22 верасня 2020 года. Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі 124 дні.

Сяргей Ціханоўскі — прадпрымальнік і блогер, які стварыў канал «Страна для жизни». Увесну 2020 года абвясціў аб удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах, але не змог падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы з-за арышту. Тады ў якасці прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта падала дакументы яго жонка Святлана Ціханоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?