Галоўны рэдактар выдання KozaPress Ірына Славіна падпаліла сябе ля будынка МУС у Ніжнім Ноўгарадзе. Ад атрыманых апёкаў яна памерла на месцы, паведамляе Baza.

У фэйсбуку Славінай сёння быў апублікаваны допіс: «У маёй смерці прашу вінаваціць Расійскую Федэрацыю». Напярэдадні Славіна паведаміла, што ў яе дома прайшоў ператрус. «Шукалі брашуры, улёткі, рахункі «Адкрытай Расіі», магчыма, абраз з выявай Міхаіла Хадаркоўскага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0