БелТА

БелТА

Камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба даў інтэрв'ю газеце «На страже», у якім распавёў пра ўдзельнікаў акцый пратэсту і траўмы міліцыі, піша Tut.by.

— Анархісты, футбольныя фанаты — абсалютна дакладна адны з самых актыўных удзельнікаў суботніх і нядзельных пратэстаў. Ім не гэтак важна, за што выступаць, галоўнае — супраць. Маладыя людзі, якія яшчэ не вызначыліся з прафесіяй, таксама нярэдка правакуюць вартавых парадку.

Да катэгорыі радыкальна настроеных, на наша здзіўленне, належыць і шэраг грамадзян з добрым дастаткам. Як правіла, гэтыя людзі працуюць на замежныя кампаніі і інтэграваныя ў асяроддзе, дзе прапагандуецца іншая ідэалогія, іншыя каштоўнасці, іншы ўклад жыцця. Наўрад ці хто-небудзь з іх задумваецца, ці можна, а галоўнае, ці варта праецыраваць усё гэта на Беларусь. А прымаўка «што рускаму добра, то немцу смерць» з'явілася нездарма, — заявіў Балаба.

Ён мяркуе, што без «падсілкоўвання замежных інтэрнэт-рэсурсаў пратэсты паступова сыдуць на нішто».

Дзмітрый Балаба заявіў, што ў адным Мінску ў ноч з 9-га на 10-га жніўня траўмы атрымалі дзясяткі праваахоўнікаў.

— Аднак у апазіцыйных СМІ тыражавалі і працягваюць тыражаваць інфармацыю толькі аб пацярпелых удзельніках мітынгаў. Не думаю, што мы тут павінны неяк апраўдвацца.

Паводле яго слоў, «каласальную ролю ў абароне народа» адыграў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў.

— Менавіта дзякуючы таму, як правільна размяркоўваліся сілы і сродкі, была забяспечана бяспека жыхароў і гасцей сталіцы, у тым ліку — удзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў, — заявіў камандзір АМАПа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0