Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску. Фота: «Радыё Свабода»

Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску. Фота: «Радыё Свабода»

Адміністрацыйную справу правабаронцы БХК Леаніда Мархоткі разгледзеў 9 кастрычніка суд Салігорска. Судовае пасяджэнне адбывалася па скайпе, таму на суд не змаглі патрапіць сваякі, паведамляюць праваабаронцы.

Вядома толькі, што Мархотку прысудзілі адміністрацыйны арышт на 10 сутак.

Нагадаем, праваабаронца Беларускага Хельсінкскага камітэта Леанід Мархотка быў затрыманы ў Салігорску 6 кастрычніка.

Як паведамілі «Вясне» сваякі затрыманага, Мархотка ў аўторак увечары ехаў на ровары. Яго спынілі і разам з роварам забралі ў аўтамабіль.

Толькі на другі дзень стала вядома, што Леанід утрымліваецца ў ізалятары да суда.

Сваякам дзяжурны супрацоўнік міліцыі паведаміў толькі тое, што на праваабаронцу завялі адміністрацыйную справу і яго да суда могуць утрымліваць пад вартай 72 гадзіны.

Ім удалося перадаць Леаніду цёплую вопратку і неабходныя лекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0