Генерал-маёр юстыцыі Аляксей Волкаў вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Следчага камітэта і прызначаны старшынёй ДКСЭ, паведамляе БелТА.
Нагадаем, Андрэй Швед, які ўзначальваў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз з моманту ўтварэння гэтай структуры, у верасні быў прызначаны генеральным пракурорам Беларусі.