Давераная асоба Ціханоўскай Вольга Кавалькова ў эфіры «Дождя» пракаментавала словы Лукашэнкі пра тое, што Ціханоўская звярнулася па дапамогу да міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, а таксама пра тое, што ёй далі 15 тысяч даляраў.

«Я была сведкай падзей, якія адбываліся 9 і 10 жніўня ў Мінску. І мы разам са Святланай Ціханоўскай падавалі скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію [10-га], адкуль Святлана да мяне і калег не выйшла, і беларускія ўлады ў гэты вечар вывезлі яе з Беларусі пад ціскам. І ніякіх іншых падзей не адбывалася.

«Да Караева не звярталася?» — удакладніла журналістка.

«Вы ведаеце, я была з ёй 9-га цэлы дзень, і, канечне, не», — сказала Вольга Кавалькова ў эфіры «Дождя», назваўшы гэта казкай.

Яна лічыць, што Лукашэнка сказаў пра дапамогу Ціханоўскай для таго, каб «даказаць чыноўнікам, што ён усё ж такі мае нейкую ўладу».

«15 тысяч даляраў пад'ёмных ёй не перадавалі?» — перапытала журналістка.

«Ніхто не паверыць гэтым казкам, якія ён расказвае. Ніхто ні да кога не звяртаўся», — кажа Кавалькова, назваўшы гэта хлуснёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0