Здарэнне адбылося ў вёсцы Яміца, што ў Жыткавіцкім раёне, паведамляе 112.by.
112.by
У пятніцу ратавлальнікам паступіла паведамленне, што неабходная дапамога чалавеку.
Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, яны пабачылі, што ў двары дома ў калодзежы глыбінёй 4 метры знаходзіцца чалавек.
Аказалася, што яшчэ 8 кастрычніка пенсіянер спусціўся ўніз па лесвіцы па вядро і самастойна не змог выбрацца.
Ратавальнікі пры дапамозе спецыяльнага абсталявання дасталі чалавека і перадалі медыкам. Пасля агляду яго шпіталізавалі.





