Байцы АМАПа затрымалі дэманстрантаў у 92-і дзень пратэстаў у Хабараўску ў падтрымку былога губернатара Хабараўскага края Сяргея Фургала, піша meduza.io.
Затрымалі, паводле розных ацэнках, ад 25 да 40 чалавек. Сярод затрыманых як мінімум двое журналістаў.
Няўзгодненая з уладамі акцыя пратэсту пачалася каля 12:00 (5:00 па Мінску) на плошчы Леніна ля будынка краявога ўрада. У мэрыі Хабараўска ацанілі колькасць удзельнікаў у 500 чалавек, прадстаўнікі апазіцыі — у адну тысячу чалавек.
Пратэстоўцы каля паўгадзіны скандавалі лозунгі ў падтрымку Фургала, пасля чаго прайшлі шэсцем па праезнай частцы цэнтральных вуліц Хабараўска і вярнуліся да будынка ўрада.
Амапаўцы пачалі разганяць пратэстоўцаў пасля таго, як дэманстранты пачалі ўзводзіць палаткі ля будынка рэгіянальнага ўрада.
Паліцэйскія папярэдне запатрабавалі прыбраць намёты і ў выпадку адмовы пагражалі ўжыць сілу. Праз некалькі хвілін з будынка ўрада выйшлі байцы АМАПа і пачалі затрыманні.





