24.kg
Супрацоўнікі сілавых структур затрымалі былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бяспекі краіны.
Гэта адбылося праз чатыры дні пасля таго, як былога кіраўніка дзяржавы выпусцілі з СІЗА пад ціскам пратэстоўцаў у Бішкеку.
Ён быў асуджаны на 11 гадоў, але пасля пратэстаў яго перавялі пад хатні арышт.
Таксама былі затрыманыя сыны экс-прэзідэнта Кадыр і Сеід, а таксама целаахоўнікі экс-прэзідэнта — Канат Сагімбаеў і Дамір Мусакееў.





